Наталля Падлеўская падалася на абарону ў Літве і чакае вяртання ў Польшчу

Наталля Падлеўская чакае вяртання ў Польшчу

Наталля Падлеўская чакае вяртання ў Польшчу

Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская выйграла суд аб неправамернай дэпартацыі з Польшчы ў Літву па Дублінскім пратаколе, аднак да таго моманту яе ўжо вывезлі ў Літву.

У Літве яна сутыкнулася з новымі цяжкасцямі і вярнуцца ў Польшчу аказалася не так проста, як здавалася.

Еўрарадыё паразмаўляла з Наталляй, што з ёй цяпер адбываецца, калі яна вернецца ў Польшчу і каму яна вельмі ўдзячная.

"Адправіць у Беларусь" і ўсё, для мяне гэта канец

Калі Наталлю вывезлі з Польшчы ў Літву, яна знаходзілася там фактычна нелегальна.

Ініцыятыва Partyzanka распавядала, што польскія памежнікі здзейснілі шэраг памылак пры дэпартацыі і не паведамілі літоўцам, пра тое, што Падлеўскую перадаюць менавіта "па Дубліне". Але цяпер сітуацыя змянілася у яе прынялі заяву на міжнародную абарону.

Учора я атрымала пластык. Цяпер справа выглядае значна лепш, бо цяпер я легальна знаходжуся на тэрыторыі Літвы. Я ў чаканні рашэння па маёй справе аб міжнароднай абароне ў Літве.

Наталья Подлевская подалась на защиту в Литве и ждет возвращения в Польшу
Некаторы час Наталля была ў Літве ў нелегальным статусе / gov.pl
Наталья Подлевская подалась на защиту в Литве и ждет возвращения в Польшу
Польша должна вернуть Наталью обратно / Straż Graniczna

Акрамя гэтага, Наталля распавядае, што яе польскія сябры вельмі яе падтрымліваюць і чакаюць яе вяртання.

— Знаёмыя тэлефануюць мне і кажуць: “Наташка, пані Наталля, нам так сорамна за Польшчу! Калі вы вернецеся — мы вас чакаем!" Кажуць: "На Ўсіх святых вы не паспелі, але мы вас чакаем на Каляды. І яны таксама кажуць, што трэба патрабаваць ад польскага боку — асабліва ад памежнай службы — кампенсацыі, кампенсацыі маральнай шкоды.

Ужо пасля вяртання ў Польшчу Падлеўская хоча дамагацца справядлівасці і маральнай кампенсацыі.

— Усё будзем рабіць праз маю адвакатку. Яна добра ведае сістэму, таму мы, вядома, скарыстаемся ўсімі магчымасцямі.

Аб маральным стане

Наталля кажа, што адчувае сябе вельмі добра, а пасля ўсяго таго, што яна прайшла ў Беларусі — цяпер усё ўспрымаецца нашмат прасцей.

— Вы ведаеце, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло. Я апынулася сярод сваіх, чаго мне так не хапала ў Польшчы. Я жыла недалёка ад Познані — там амаль няма нашай дыяспары, у асноўным украінцы. І мне так не хапала гэтай актыўнасці, таго, што робяць тут [у Літве, — Еўрарадыё] беларусы — падтрымкі, дапамогі, удзелу. Проста неверагодна. Што я магу сказаць — беларусы ... гэта цуд.

Нядаўна мы тут правялі акцыю да "Дня расстраляных паэтаў". Беларусы паставілі спектакль, былі свечкі, потым мы ўсе сабраліся з артыстамі за сталом — гарбата, кава, размовы... вельмі прыгожа, душэўна. Я на такой хвалі энтузіязму, цяпла-і людзі, і дапамога — проста неверагодна. Гэта і трымае мяне на плаву, разумееце?

Наталля кажа, што ёй вельмі дапамагла яе адвакатка і звычайныя беларусы.

— Проста няма слоў, каб перадаць маю падзяку. Ганна Маціеўская вельмі дапамагала: падала скаргу, потым была другая адмова, і я трохі запала ў роспач. Але ўсё роўна казала дома: "Лепш жыць пад мостам у Еўропе, чым сядзець дзесьці ў Беларусі".

І яшчэ хачу падзякаваць усім, хто займаецца маёй справай. Людзі дасылаюць грошы — абвясцілі збор. Людзі нават з Кіпра пісалі, прасілі нумар рахунку, каб дапамагчы. Збор ідзе, таму што, мабыць, справа толькі пачынаецца. Калі я вярнуся — невядома, у якім статусе. Таму фінансавае пытанне пакуль не вострае, але можа стаць вострым. А наогул проста няма слоў, каб выказаць, што я адчуваю да беларусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.