Нарэшце, зіма: на Палессі зафіксавалі рэкорд марозу і снегу

Снег / pixabay.com
Рэкордны ў межах гэтай зімы мароз зафіксавалі на метэастанцыі "Палеская" ў ноч на 16 лютага, паведамляюць у Гідраметцэнтры. Слупок тэрмометра там апусціўся да -21,8°С.
Гэтая ноч для палешукоў выдалася не толькі марознай, але і снежная. Пад Пінскам намяло 8 сантыметраў снегу — гэта таксама рэкорд гэтага года.
Сёння ўдзень мароз з Беларусі яшчэ не сыйдзе: будзе каля -8..-12°С, магчымы пройдзе снег. На захадзе краіны традыцыйна крыху цяплей, -4..-7°С.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.