Наконец, зима: на Полесье зафиксировали рекордные мороз и снег
Снег / pixabay.com
Рэкардны мароз у межах гэтай зімы зафіксавалі на метэастанцыі "Палеская" ў ноч на 16 лютага, паведамляюць у Гідраметцэнтры. Слупок тэрмометра там апусціўся да -21,8°C.
Гэтая ноч для палешукоў была не толькі марознай, але і снежнай. Пад Пінскам намяло 8 сантыметраў снегу — гэта таксама рэкорд гэтага года.
Сёння ўдзень мароз з Беларусі яшчэ не сыдзе: будзе каля -8..-12°C, магчымы снегапады. На захадзе краіны традыцыйна крыху цяплей, -4..-7°C.