Намесніцу дырэктара сталічнай гімназіі затрымалі за ўдзел у пратэстах
У Мінску затрымалі намесніцу дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі №42 Святлану Хромаву, паведамляюць праўладныя ТГ-каналы.
У відэа, апублікаваным у інтэрнэце, жанчына кажа, што ўдзельнічала ў акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
На выбарах яна была намесніцай старшыні выбарчай камісіі на ўчастку №35, які размяшчаўся ў гімназіі.
Хромава кажа, што была абураная несправядлівым ужываннем сілы з боку міліцыі, на маршы не менш за пяць разоў, але пратэсную сімволіку не выкарыстоўвала. Таксама яна была падпісаная на тэлеграм-каналы, якія пазней былі прызнаныя экстрэмісцкімі.
Ёсць інфармацыя, што міліцыянты затрымалі і дачку педагога. Паведамдяецца, што на іх пачалі крымінальную справу паводле артыкула 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).