"Нафтан" сёння падпіша інвестпагадненне на 2 млрд еўра

Пра гэта паведаміў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, у пятніцу будзе падпісаны адпаведны мемарандум. Грошы пойдуць на стварэнне новай вытворчасці на "Нафтане".



Канкрэтныя ўмовы здзелкі будуць абмяркоўвацца пазней. Мяркуецца, што крэдыт прадаставяць пад гарантыі беларускага ўраду, інфармуе РІА "Новости".