Беларуская “Тры цэны” скупляе расійскія крамы One Price

Беларускі рытэйлер пашыраецца ў Расіі / shoppers.media
Беларуская сетка крамаў з фіксаванымі цэнамі “Тры цэны” паглынула расійскага рытэйлера One Price, паведамляе партал Shoppers. У One Price больш за 100 крамаў у 60 гарадах Расіі, у тым ліку ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Омску і Цюмені. Кампанія развівалася па франшызе і спецыялізавалася на непрадуктовых таварах.
Цяпер крамы One Price будуць атрымліваць тавар ад “Трох цэн”, у тым ліку беларускай вытворчасці. Гэтае партнёрства пацвярджае амбіцыйныя планы беларускай кампаніі па выхадзе на рынак Расіі і дасягненні гадавога тавараабароту ў $1 мільярд.
Сетка “Тры цэны”, якая належыць бізнесмену Віталю Сабалеўскаму, мае больш за 320 кропак у Беларусі і з восені мінулага года пачала працу ў Расіі — цяпер там каля 10 крамаў.
Заблытаны бізнэс Віталя Сабалеўскага
У канцы сакавіка “Зеркало” паведамляла, што эканамічны суд Мінска распачаў справу аб банкруцтве кампаніі “ФіксМаркет”, якая некалькі гадоў таму запусціла ў Беларусі сетку крамаў “Тры цэны”.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.