Літва выдзеліла паўмільёна еўра на абарону ў арбітражы з “Беларуськаліем”

“Беларуськалій”

“Беларуськалій” / Еўрарадыё

Урад Літвы ўхваліў выдзяленне больш за 500 тысяч еўра Міністэрству камунікацый і транспарту для аплаты працы адвакатаў па справе супраць “Беларуськалія”. 

Раней на судовыя выдаткі ўжо было патрачана больш за мільён еўра. Беларускі канцэрн патрабуе кампенсацыю за страты, панесеныя пасля спынення транзіту ўгнаенняў праз Літву ў 2022 годзе. Тады дзяржаўная кампанія Lietuvos geležinkeliai скасавала кантракт з “Беларуськаліем”, а Мінск ініцыяваў інвестыцыйны арбітраж, заяўляючы, што дзеянні Вільні парушылі пагадненне аб ахове інвестыцый.

Пазоў “Беларуськалія” ацэньваецца ў 12 мільярдаў еўра, літоўскія ўлады называюць яго формай палітычнага ціску. 

Вільня настойвае, што дзейнічала законна, а сітуацыю павінны ацаніць юрысты ў арбітражы. 

Тым часам Літва рыхтуецца абараняць сваю пазіцыю, узмацняючы юрыдычную каманду за кошт новых дзяржаўных сродкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.