Надвор'е ў Беларусі 21 траўня: пераважна без ападкаў і да +23
Вясна ў Беларусі / Еўрарадыё
Пераважна без ападкаў і да +23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 21 траўня. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У нядзелю прагназуецца пераменная воблачнасць.
Тэмпература паветра ўначы складзе +3...+9, а днём паветра прагрэецца да +17...+23.