Надвор'е ў суботу і нядзелю: мароз па начах і холадна ўдзень
У лютым у Беларусі / t.me/hoiniki_news/
У суботу на дарогах у Беларусі будзе слізка, папярэдзілі сіноптыкі. І раказалі, якое надвор'е чакаць беларусам у выхадныя дні.
У суботу, 8 лютага, будзе воблачна з праясненнямі. У асноўным без ападкаў, затое з галалёдзіцай. Уначы слупок тэрмометра апусціцца да -3 -8°С, а месцамі да -9 -11°С. Удзень будзе -4 +1°С.
А ў нядзелю, 9 лютага, стане яшчэ халадней. Уначы месцамі тэмпература апусціцца да -14°С, удзень слупок тэрмометра падымецца да -4 +2°С.
І наступны тыдзень таксама пачнецца з маразоў. У панядзелак, 10 лютага, уначы будзе да -14°C, а ўдзень — не вышэй за +1°С.
vk.com/belgidromet