Надвор'е на нядзелю: у Беларусі чакаецца да -11 градусаў
Зіма в Беларусі / pexels.com
Да 11 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 28 студзеня. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі і пераважна без ападкаў. Толькі ў асобных раёнах па захадзе выпадуць невялікія ападкі (у асноўным снег, мокры снег). На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад -2 да -11. Днём будзе ад -3 да +3.