Начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны бачылі ў Бахмуце
Кірыл Буданаў у Бахмуце / gur.gov.ua
Начальніка Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны генерал-маёра Кірыла Буданава бачылі ў Бахмуце. За гэты ўкраінскі горад ідуць цяжкія баі, расійскія акупанты намагаюцца любым коштам яго захапіць.
Як паведамляе gur.gov.ua, Буданаў наведаў "перадавыя пазіцыі ўкраінскіх Сіл абароны ў Бахмуце, дзе працуюць разведчыкі-спецназаўцы". Ён уручыў узнагароды вайскоўцам, якія асабліва адзначыліся ў баях.
За тыдзень да Кірыла Буданава ў Бахмут прыязджаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
gur.gov.ua