Нацбанк Беларусі: усе наяўныя грошы змяшчаюцца на 14-дзённы карантын

Reuters
Уся грашовая наяўнасць, якая паступае ў Нацыянальны банк Беларусі, адпраўляецца на 14-дзённы карантын. Пра гэта паведамілі ў Нацбанку 22 сакавіка, перадае TUT.by.
У галоўным банку краіны нагадалі, што "пасля кантакту нават з не маючымі забруджванняў банкнотамі і манетамі неабходна выконваць традыцыйныя правілы гігіены", а самым бяспечным "з'яўляецца выкарыстанне бескантактавых плацяжоў і дыстанцыйных каналаў банкаўскага абслугоўвання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.