На жаночым маршы затрыманыя рэдактаркі 34travel і 34mag

Юлія Міронава і Маша Пархімчык
26 верасня ў Мінску падчас жаночага маршу былі затрыманыя шэф-редакторка 34travel Юлія Міронава і шэф-редакторка 34mag Марыя Пархімчык. Верагодна, гэта здарылася ў раёне плошчы Якуба Коласа паміж 14:00 і 15:00.
Да вечара дзяўчыны знаходзіліся ў Першамайскім РУУС Мінска. Ноч журналісткі правялі ў ізалятары ў завулку Акрэсціна.
Акрамя Міронавай і Пархімчык, на жаночай пратэстнай акцыі былі затрыманыя сямёра журналістак.
Рэдакцыя 34 лічыць затрыманне сваіх рэдактарак несправядлівым і незаконным. Зрэшты, журналісты не робяць адрозненняў паміж затрыманнем сваіх калег і любых іншых удзельнікаў / удзельніц мірных пратэстаў у Беларусі.
"Мы ганарымся нашымі калегамі, упэўненыя ў іх праваце і чакаем на волі", — каментуе рэдакцыя. Калі вы сталі відавочцамі затрымання Міронавай і Пархімчык, калі ласка, напішыце на электронны адрас [email protected].
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.