На выпускных у дзіцячых садках забаранілі праводзіць салодкія сталы

Дзеці, ілюстрацыйнае фота

Дзеці, ілюстрацыйнае фота

Выпускныя ў дзіцячых садках набываюць папулярнасць. На дзіцячае свята запрашаюць фатографаў, відэааператараў, аніматараў, а таксама ладзяць салодкія сталы.

Але высветлілася, што салодкі пачастунак у садках можа прывесці да праблем. Чыноўнікі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама ў каментары "АиФ" заявілі, што ў дзіцячых садках салодкія сталы ладзіць нельга. Прычыны такой забароны не патлумачылі.

Раней такую забарону чыноўнікі тлумачылі барацьбой з карупцыяй.

Між тым, забароны на тое, каб зладзіць для дзяцей выпускны ў кавярні ці гульнявым пакоі, няма.

А вось заказаць фатографа ці аператара ў дзіцячы сад можна. Пры гэтым, праўда, загадзя давядзецца запоўніць шмат папер. Найперш — атрымаць пісьмовыя згоды на ўдзел дзяцей у здымках ад усіх законных прадстаўнікоў. Таксама неабходна атрымаць права часовага карыстання маёмасцю дзіцячага садка. У гэты ж пакет дакументаў уключаецца і дамова пагадзіннай арэнды. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.