На выходныя ў Беларусі будзе да -18 уначы

Зіма, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 15 лютага, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Месцамі па краіне пройдзе невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 7-13 ніжэй за нуль, удзень будзе -2...-8 градусаў.
У нядзелю таксама будзе воблачна з праясненнямі, але чакаецца ўзмацненне маразоў: іх прынясуць паветраныя масы арктычнага паходжання з поўначы Еўропы. У многіх раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, месцамі — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -10...-15, пры праясненнях прагназуецца да 18 градусаў марозу, па захадзе краіны будзе 7-9 ніжэй за нуль. Удзень прагназуецца -2...-9.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.