На выезд з Беларусі ў Літву стаяць 500 фураў

Чэргі з фураў на беларуска-літоўскай мяжы працягваюць расці. Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта. Па стане на 6-ю гадзіну раніцы 6 лютага, на выезд з Беларусі сваёй чаргі чакала 501 фура. У Катлоўцы ў чарзе стаялі 120 аўтамабіляў, У Каменным Логу — 200, у Беняконях — 103, у Прывалцы — 78.
Як паведамляла Еўрарадыё, чэргі з вялікагрузных аўтамабіляў істотна выраслі на беларуска-літоўскай мяжы ў другой палове дня 5 лютага.