На выезд з Беларусі стаіць амаль тры сотні фур

На выезд з Беларусі стаіць амаль тры сотні фур

На выезд з Беларусі а 10-й гадзіне ў сераду стаялі амаль тры сотні фур. На беларуска-літоўскай мяжы найбольш іх было ў пункце пропуску Каменны Лог — 180 (а 8-й гадзіне іх было 170). У Катлоўцы налічвалася 50 грузавікоў (за дзве гадзіны да гэтага было 70), у Беняконях — 51 (раней — 39). На беларуска-латвійскай і беларуска-польскай межах чэргаў не было.

Чарга легкавых аўтамабіляў на выезд з нашай краіны была толькі ў пункце пропуску Каменны Лог. У 10.00 там іх стаяла 45, інфармуе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.