На вуліцы "плюс": якім надвор'ем пачнецца наступны тыдзень

Хутка вясна

Хутка вясна / pixabay.com

Апошні тыдзень зімы будзе "вясновым": удзень беларусаў чакаюць плюсавыя тэмпературы. А вось начныя маразы пакуль што не сыдуць.

У панядзелак, 24 лютага, ападкаў не будзе, але вадзіцелям варта быць асцярожнымі праз галалёдзіцу. Ноччу на захадзе пахаладае да -5°C, а на ўсходзе будзе мароз да -15 -17°C. Затое ўдень паветра прагрэецца месцамі да +3°C, а на паўднёвым захадзе патцялее нават да +6°C.

У аўторак і сераду жыхары заходніх рэгіёнаў могуць чакаць яшчэ большага пацяплення, якое прынясе цёплае паветра з Атлантыкі.

У аўторак, 25 лютага, задуе паўднёвы вецер. Тэмпература паветра ноччу апусціцца да -5, -12°C, а па ўсходзе яшчэ ніжэй — да -18°C. Удень будзе -3, +3°C. У заходніх раёнах да +4 +7°C.

А ў сераду, 26 лютага, будзе воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра ноччу -3, -10°C, на ўсходзе да -13°C. Удзень -1, +5°C.

У заходняй Беларусі на гэтым тыдні нават ночы перастануць быць вельмі марознымі: будзе максімум -2°C, а ўдень слупок тэрмометра падымецца да +6, +8°C.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.