На волю выйшлі два палітзняволеныя "рэйкавыя партызаны"

На волю выйшлі два палітзняволеныя "рэйкавыя партызаны"

7 красавіка на волю з папраўчых калоній выйшлі Сяргей Шабуня і Павел Федукевіч, паведамляюць праваабаронцы. Палітвязні адбылі свой тэрмін пакарання. 

Яны былі асуджаныя паводле арт. 309 Крымінальнага кодэкса (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). 

11 лістапада 2020 года Мужчына вырашылі паспрабаваць схему замыкання рэек на чыгунцы. Каля 21:00 прыехалі ў Вязынку, прывязалі дрот да рэек. Калі сыходзілі, пачулі крыкі супрацоўнікаў міліцыі: "Стаяць!" 

У траўні 2021 абодвум прысудзілі год і 9 месяцаў пазбаўлення волі. За кратамі яны правялі амаль 15 месяцаў. 

На волю выйшлі два палітзняволеныя "рэйкавыя партызаны"
Сяргей Шабуня

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.