На волю выйшаў палітвязень Вячаслаў Смірноў
Вячаслаў Смірноў / spring96.org
На волю выйшаў палітвязень Вячаслаў Смірноў. Два гады "хіміі" ён адбываў у папраўчай установе № 55 у Мінску. Нядаўна быў вызвалены і яго бацька, палітвязень Генадзь Смірноў. За кратамі яны былі са жніўня 2021-га. Іх затрымалі за распаўсюд лістовак з фота і тэкстам пра "Адольфа Рыгоравіча Лукашэнку".
Бацька быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Да "абразы Лукашэнкі", яму дадалі "супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў".