На волю выйшаў палітвязень Генадзь Смірноў

Генадзь Смірноў / spring96.org
На волю выйшаў палітвязень Генадзь Смірноў, паведамляюць праваабаронцы. Ён быў за кратамі са жніўня 2021 года.
Смірнову 49 гадоў. Яго затрымалі разам з сынам Вячаславам за распаўсюд лістовак з фота і тэкстам пра "Адольфа Рыгоравіча Лукашэнку". За кратамі аб'яўляў галадоўку. У кастрычніку 2021-га судом Ляхавіцкага раёна быў асуджаны на 2 гады і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — за "абразу Лукашэнкі" і "супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў". Вячаслава Смірнова асудзілі на 2 гады "хіміі".
Свой тэрмін Генадзь Смірноў адбываў у шклоўскай калоніі № 17.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.