На волю выйшаў палітвязень Сяргей Пярфільеў
Сяргей Пярфільеў / t.me/viasna96
На волю выйшаў палітвязень Сяргей Пярфільеў, піша @dissidentBY. Дырэктар будаўнічай крамы разам з сынам Станіславам летась быў асуджаны за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года ў Жлобіне. Сяргей Пярфільеў атрымаў 2 гады калоніі, а сын — 2 гады "хатняй хіміі".
Тэрмін палітвязень адбываў у віцебскай папраўчай калоніі № 3.