На Вадохрышча ў Беларусі будзе да +7

Купанне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У суботу, 18 студзеня, у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Істотных ападкаў не чакаецца, толькі ўдзень месцамі па паўднёвым усходзе краіны пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах, як і ў пятніцу, прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўночна-заходні ўмераны, раніцай і ўдзень месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць -1...+4, удзень чакаецца 2-7 градусаў цяпла.
19 студзеня праваслаўныя ў Беларусі будуць адзначаць Вадохрышча, але традыцыйных марозаў у гэты дзень не прагназуецца. Паводле сіноптыкаў, будзе пераважна без ападкаў. У асобных раёнах чакаецца слабы туман; уначы і зранку будзе слабы галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні парывісты, уначы на ўсходзе месцамі — моцны парывісты.
Тэрмометры пакажуць уначы -3...+3, удзень чакаецца 1-7 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.