На трасе Мінск — Віцебск загарэўся аўтобус, пасажыры паспелі выйсці
На трасе М3 (Мінск — Віцебск) загарэўся рэйсавы пасажырскі аўтобус (ён ехаў у санаторый у Лагойскі раён). Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 16-й гадзіны ў Мінскім раёне. Ніхто з людзей не пацярпеў, паколькі кіроўца паспеў выпусціць з салона МАЗа больш за 30 пасажыраў, інфармуе сайт onliner.by.
Па словах відавочцаў, аўтобус загарэўся пасля таго, як ад'ехаў ад прыпынку. Узгаранне адбылося ў маторным адсеку. Ён цалкам згарэў, пашкоджаная задняя частка аўтобуса.
Фота: onliner.by
Фота: onliner.by