На трасе Мінск — Магілёў фура перакуліла трактар (фота, відэа)

На трасе Мінск — Магілёў фура перакуліла трактар (фота, відэа)

На трасе Мінск — Магілёў фура перакуліла трактар, які ехаў у спадарожным накірунку. Здарэнне адбылося ўдзень 12 чэрвеня ў Чэрвеньскім раёне. Абодва кіроўцы трапілі ў бальніцу, інфармуе сайт abw.by.

Падобнае здарэнне адбылося 8 чэрвеня пад Мінскам. У ДТЗ загінуў 49-гадовы трактарыст.