На станцыі Баяры гарэла электрычка Маладзечна — Мінск
Электрычка гарыць пад Мінскам / Скрыншот
26 чэрвеня непадалёк ад станцыі Баяры загарэлася электрычка Маладзечна — Мінск. Агонь заўважылі ў тамбуры паміж вагонамі. Цягнік спынілі. Усё гэта адбылося каля 11:45.
Пасажыраў эвакуявалі з першых вагонаў, дзе пачалося ўзгаранне. Іх аддзялілі ад астатняга саставу цягніка.
Да 12:10 полымя было ліквідаванае. Людзі з першых вагонаў чакаюць развіцця падзей на вуліцы каля станцыі, астатнія пасажыры сядзяць на сваіх месцах.