На саміце ў Сочы асобнай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна не плануецца

На саміце ў Сочы асобнай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна не плануецца

10-12 кастрычніка ў Сочы пройдуць пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. Падчас гэтага саміту ва Уладзіміра Пуціна адбудуцца некалькі сустрэчаў з прэзідэнтамі іншых дзяржаваў. Але асобная сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі не запланаваная. Пра гэта агенцтву ТАСС заявіў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў. Разам з тым ён не выключыў, што такая сустрэча ўсё ж можа адбыцца. 

Прадстаўнік Пуціна паведаміў, што ў графіку расійскага кіраўніка запланаваныя перамовы з прэзідэнтамі Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, Малдовы Ігарам Дадонам, Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым, а таксама Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

Тэлефонныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбыліся 7 кастрычніка. На іх абмяркоўвалася падрыхтоўка да будучага саміту.