На рэабілітацыю ў Беларусь адправілі расіян з Белгарада і Курска

Расіян возяць на рэабілітацыю ў Беларусь

Расіян возяць на рэабілітацыю ў Беларусь / тг-канал Маскальковай

У Беларусь на рэабілітацыю адправіліся першыя групы жыхароў Белгародскай і Курскай абласцей Расіі. Пра гэта ў сваім тг-канале расказала расійскі амбудсмэн Таццяна Маскалькова.

Паводле яе, пры дапамозе беларускіх уладаў рэабілітацыю пройдуць 410 чалавек.

"Напярэдадні Новага года санаторна-курортнае лячэнне пройдуць 770 чалавек – у санаторыях "Буг", "Лётцы", "Прыдняпроўскі", "Чонкі" і санаторыі імя Леніна", — дадала Маскалькова. Яна падзякавала прадстаўнікам расійскага і беларускага кіраўніцтва "за рэалізацыю гэтай вялікай, добрай справы. Мы разам змаглі арганізаваць сапраўды неабходныя людзям аздараўленне і адпачынак".

Раней паведамлялася, што ў нашай краіне будуць праходзіць рэабілітацыю расійскія вайскоўцы, параненыя на вайне супраць Украіны, ды іх сем'і. Пра гэта дамовіліся ўлады Ленінградскай вобласці і кіраўніцтва санаторыяў Беларусі. Ініцыятыву падтрымаў першы віцэ-прэмʼер Беларусі Мікалай Снапкоў.

На рэабілітацыю ў Беларусь адправілі расіян з Белгарада і Курска
Расіян возяць на рэабілітацыю ў Беларусь / тг-канал Маскальковай
На рэабілітацыю ў Беларусь адправілі расіян з Белгарада і Курска
Расіян возяць на рэабілітацыю ў Беларусь / тг-канал Маскальковай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.