Польскую прэмію культуры атрымала сукенка з партрэтамі беларускіх палітвязняў
Беларуская мастачка і перформерка Яна Шостак атрымала польскую прэмію "Paszporty Polityki", якую ладзіць выданне "Polityka". Гэта самы прэстыжная незалежная ўзнагрода ў галіне мастацтва ў Польшчы.
Шостак прадставіла сукенку з партрэтамі беларускіх палітвязняў. Журы адзначыла яе "за выдатнае аб'яднанне мастацтва і сацыяльнага актывізму". Таксама журы звярнула ўвагу на таленавітыя перформансы Яны, прысвечаныя важным сацыяльным тэмам, і эфектыўнае прыцягненне ўвагі польскай і сусветнай грамадскасці да праблем Беларусі і бежанцаў. Самы вядомы яе перформанс называецца "Хвіліна крыку для Беларусі".
У сваім выступе на ўручэнні прэміі Яна Шостак зачытала сімвалічны ліст сваякам палітвязняў. Скончыла свой выступ мастачка хвілінай крыку для Беларусі. Гэтую акцыю падтрымала ўся зала.