На пенсіянера ў Асіповіцкім раёне зваліўся 700-кілаграмовы бетонны блок
Надзвычайнае здарэнне адбылося ў садовым таварыстве "Медык" у Асіповіцкім раёне 13 жніўня, паведамляе прэс-служба МНС.
У 14:39 ратавальнікам паведамілі, што 68-гадоваму пенсіянеру прыціснула руку бетоннай плітой. Высветлілася, што мужчына спрабаваў падняць 700-кілаграмовы бетонны модуль, а той абваліўся. Ратавальнікі вызвалілі яго з дапамогай гідраўлічнага аварыйна-ратавальнага інструмента.
Калі пенсянера агледзелі супрацоўнікі "хуткай", то высветлілася, што шпіталізацыя яму не патрэбная.
Меркаванай прычынай абвальвання называюць спарахнелае дно жалезабетоннага модуля.