На палітвязня Сцяпана Латыпава ўзмацнілі ціск — праваабаронцы
Сцяпан Латыпаў / spring96.org
На палітвязня Сцяпана Латыпава ў турме яшчэ больш узмацнілі ціск, паведамляюць праваабаронцы.
Паводле іх звестак, прэсінг на Латыпава ўзмацняюць з-за любой публічнай увагі. Напрыклад, прысутнасць на публічным мерапрыемстве чалавека ў цішотцы ў падтрымку Сцяпана стала адной з такіх нагодаў.
Цяпер палітвязня трымаюць у адзіночнай камеры. Яму перадаюць лісты толькі ад сям'і.
Пры гэтым палітвязень працягвае маляваць, шмат чытае і вучыць замежныя мовы. У кнігарні ён можа замаўляць толькі па пяць кніг на месяц, што для Латыпава замала. Калі кніг прыходзіць болей, іх адпраўляюць на склад, адкуль іх вельмі складана атрымаць.