На новым стадыёне БАТЭ з'явілася лічбавае табло (фота)
Завяршаецца будаўніцтва новай арэны барысаўскага футбольнага клуба.
Як інфармуе "Прессбол", цяпер ідзе ўстаноўка новага лічбавага табло, а з некаторых сядзенняў ужо знялі плёнку.
Нагадаем, новы стадыён ФК БАТЭ месціцца на ўездзе ў Барысаў з Мінска. Яго трыбуны змесцяць больш за 13 тысяч гледачоў. Будаўніцтва мусіць быць завершанае сёлета.


Фота з сацыяльных сетак

Праект барысаўскага стадыёна распрацавала славенская кампанія Ofice Arhitekti. Фота — Прессбол