На наступным тыдні ў Беларусь прыйдуць дажджы

Будзе дажджліва, але цёпла / МУС Беларусі
Дажджы і навальніцы чакаюцца на тэрыторыі Беларусі ў першы тыдзень чэрвеня. Па дадзеных сіноптыкаў, ужо ў панядзелак 2 чэрвеня з захаду на ўсход краіны пройдзе навальнічны фронт.
Тэмпература застанецца кантраснай: у панядзелак па паўднёвым захадзе Беларусь будзе +24...+26, па паўночным усходзе – +17...+19.
Залевы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі і ў наступныя дні. Бліжэй да другой паловы тыдня на поўдні тэмпература паветра днём будзе падымацца да + 30 градусаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.