На мяжы з Польшчай адкрылі два памежныя пераходы — Брузгі і Бераставіцу

Адкрыліся два пераходы на мяжы з Польшчай

Адкрыліся два пераходы на мяжы з Польшчай / Памежны камітэт Беларусі

Польшча адкрыла два памежныя пераходы на мяжы з Беларуссю. 17 лістапада ў 00:00 аднавілі працу "Кузніца — Брузгі" і "Баброўнікі — Бераставіца". Яны былі зачыненыя апошнія некалькі гадоў.

Пункт "Кузніца — Брузгі" ”адкрыты для пасажырскага транспарту (акрамя аўтобусаў), "Баброўнікі — Бераставіца" — для аўтобусаў, а таксама грузавікоў, зарэгістраваных у ЕС.

Як адзначае Памежны камітэт Беларусі, праз Бераставіцу за суткі могуць прайсці 900 легкавых і 500 грузавых аўто ў адным кірунку, праз Брузгі — 1600 легкавікоў і 580 фур.

Паводле звестак беларускіх памежнікаў, на 8-ю гадзіну раніцы ў Бераставіцы на выезд у Польшчу ў чарзе былі 10 легкавых аўтамабіляў і адзін аўтобус. Чаргі грузавікоў не было.

У Брузгах у той жа час на выезд быў толькі адзін легкавы аўтамабіль. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.