На мяжы з Літвой зноў вялікія чэргі грузавікоў — 365 машын

На беларуска-літоўскай мяжы зноў утварыліся вялікія чэргі грузавікоў. Паводле звестак Дзяржаўнага памежнага камітэта, па стане на 10.00 раніцы нядзелі тут на выездзе з Беларусі стаяла 365 машын. Найбольшая чарга ў Каменным Логу — 140 грузавых фур. У Беняконях чакае 100 машын, у Катлоўцы — 90, у Прывалцы — 35.
На астатніх участках беларускай мяжы затораў няма, хіба што ў Брэсце стаіць 10 грузавікоў.
Чэргі на беларуска-літоўскай мяжы ў апошнія месяцы сталі звыклай справай. У асобныя дні там збіраецца каля 1000 машын.