На МКАД адбылася аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў (фота)

У чацвер каля 8-й гадзіны на знешнім коле Мінскай кальцавой аўтадарогі, побач з аўтапаркам, адбылася аварыя з удзелам пяці аўтамабіляў. Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", усё пачалося з таго, што "Фольксваген Пасат", які рухаўся ў другой паласе, раптоўна заглух. Кіроўца спыніўся і адкрыў дзверы, каб выйсці. У гэты момант міма па трэцяй паласе ехаў "Фольксваген Гольф". Яго вадзіцель, каб не стукнуцца ў расчыненыя дзверцы, узяў лявей, але ўсё-такі яе зачапіў, пасля чаго спыніўся.
Практычна адразу ў машыны ўрэзаўся спадарожны аўтамабіль "Рэно", а ў яго — "Хонда". Кіроўца яшчэ аднаго "Фольксвагена Пасат" спыніўся, каб удакладніць, ці патрэбна дапамога. Аднак раптам 49-гадовы мужчына пачуўся кепска, і дапамога запатрабавалася ўжо яму: і яго забрала хуткая.
Ніхто з людзей у аўтааварыі не пацярпеў.
Фота: ДАІ