На Мінскай кальцавой зранку ў панядзелак сутыкнуліся пяць аўто (фота)

На Мінскай кальцавой зранку ў панядзелак сутыкнуліся пяць аўто (фота)

На Мінскай кальцавой аўтадарозе зранку 8 лютага сутыкнуліся пяць аўтамабіляў. Як інфармуе БЕЛТА, аварыя адбылася на 43-м кіламетры ўнутранага кальца аўтадарогі. У выніку ўтварыўся затор у напрамку Даўгінаўскага тракту.

Старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Цэнтральнага РУУС Мінска Анастасія Радзько паведаміла, аварыя адбылася паводле ланцуговай рэакцыі. Спярша "Крайслер", які ехаў па дарозе, нечакана затармазіў, і ў яго ўрэзаўся аўтамабіль "Сузукі", які ехаў ззаду. Не паспелі затармазіць і дадаліся да агульнай кучы "Опель", "Аўдзі" і "Альфа-Рамэа".

У аўтааварыі пацярпеў кіроўца "Аўдзі": мужчыны атрымаў лёгкія траўмы.

На Мінскай кальцавой зранку ў панядзелак сутыкнуліся пяць аўто (фота)