На Міншчыне п'яны кіроўца насмерць збіў непаўналетнюю раварыстку

Пра дзве трагічныя аўтааварыі на выходных паведамляе БЕЛТА. Так, увечары 11 ліпеня каля гарадскога пасёлка Рудзенск у Пухавіцкім раёне п'яны 60-гадовы кіроўца насмерць збіў 15-гадовую раварыстку. Дзяўчына памерла па дарозе ў лякарню.

Яшчэ адно смяротнае ДТЗ адбылося ў то самы дзень у Бешанковіцкім раёне. 39-гадовы жыхар Аршанскага раёна на "Пежо" з'ехаў у кювет і стукнуўся ў дрэва. У аўтамабілі акрамя кіроўцы быў 25-гадовы жыхар Новалукомля. Пасля аварыі абодвух паклалі ў лякарню, дзе пасажыр памёр. Абодва мужчыны былі непрацуючыя.

Фота — onliner.by