На лячэнне пісьменніцы Святланы Курс за ноч сабралі больш за 10 тысяч еўра

Святлана Курс (яна ж Ева Вежнавец)

Святлана Курс (яна ж Ева Вежнавец) / фота з яе старонкі ў Фэйсбуку

На лячэнне пісьменніцы Святланы Курс (псеўданім — Ева Вежнавец) за ноч сабралі больш за 10 тысяч еўра. Аўтарка бестсэлера "Па што ідзеш, воўча?" папрасіла дапамогі, бо ў яе знайшлі анкалагічнае захворванне.

Збор грошай быў абвешчаны з дапамогай BYSOL. Пісьменніца так патлумачыла мэту:

"Нядаўна мне паставілі цяжкі дыягназ: рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы. Гэта той самы "ціхі забойца", які доўга хаваецца і выяўляецца ўжо на позняй стадыі.

Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, здушванне мачавой бурбалкі, стомленасць. Я лячылася ад запалення — але гэта быў анкалагічны асцыт. Усе астатнія органы ў мяне здаровыя — ныркі, печань, сэрца, лёгкія — і менавіта таму ў лекараў ёсць надзея: шанс на лячэнне, на працяг жыцця.

А я так не хачу яго адпускаць..."

Цяпер сабрана 12 тысяч еўра пры мэце ў 10 тысяч. Збор працягваецца тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.