На лячэнне Ціханоўскага сабралі грошы за восем гадзін
Збор праз BySOL працягваецца / s.rfi.fr
18 ліпеня Сяргей Ціханоўскі аб’явіў збор грошай на сваё лячэнне. 8000 еўра сабралі яму за рэкордныя 8 гадзін. Збор працягваецца, і ў гэты момант сума ахвяраванняў складае ўжо 9000 еўра.
Блогер Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што сродкі пойдуць на поўнае медыцынскае абследаванне, стаматалогію і карэкцыю зроку.
Варта адзначыць, што спачатку блогер аб’яўляў збор у 200 000 еўра, каб нанясці “моцны ўдар” па рэжыме Лукашэнкі і яго прапагандзе. Але ўдалося сабраць каля 20 000 еўра. Гэты факт выклікаў расчараванне ў Сяргея Ціханоўскага.
Дадамо, што асабістыя зборы на палітвязняў збіраюцца вельмі хутка. Так, Наталля Дуліна менш чым за суткі сабрала 5000 еўра на свае патрэбы.