На Кубку Шпенглера мінскае "Дынама" перамагло хакеістаў зборнай Канады — 7:4

На Кубку Шпенглера мінскае "Дынама" перамагло хакеістаў зборнай Канады — 7:4

На Кубку Шпенглера, які праходзіць у швейцарскім Давосе, хакеісты мінскага "Дынама" стартавалі з перамогі.

У ноч на 27 снежня беларуская каманда сустракалася са зборнай Канады. У яе ўвайшлі гульцы, якія выступаюць у Еўропе. Сустрэча скончылася з лікам 7:4 (2:3, 1:0, 4:1) на карысць "зуброў".

У беларусаў шайбы закінулі: Аляксандр Мацярухін (на 3-й хвіліне), Яўген Кавыршын (на 17-й і на 51-й), Яўген Лісавец (на 31-й), Дзмітрый Корабаў (на 47-й), Сяргей Дрозд (на 55-й), Мікіта Камароў (на 59-й, у пустую браму).

У канадцаў шайбамі адзначыліся: Эндру Эбет (на 6-й хвіліне), Максім Нора (на 13-й і 41-й), Мэйсан Рэйманд (на 14-й).

29 снежня "Дынама" будзе сустракацца з гаспадарамі турніру — клубам "Давос".

Дарэчы, беларускія хакеісты выйгравалі Кубак Шпенглера ў 2009 годзе.