На Капыльшчыне ў аварыі сутыкнуліся тры легкавікі і грузавік (фота)

18 лістапада ў Капыльскі раёне каля вёскі Васілеўшчына адбылася аварыя з удзелам некалькі аўтамабіляў. Як паведамяле сайт МНС, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, каб дэблакаваць чалавека.
На дарозе сутыкнуліся "Пежо-406", "Рэно Эспейс" і "КІА Цэрата", а таксама МАЗ з паўпрычэпам. Прычым у трох легкавіках ехалі работнікі аднаго і таго ж прадпрыемства.
На месца здарэння выехалі ратавальнікі і дзве брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Ратавальнікі з дапамогай адмысловай прылады дэблакавалі ў "Пежо" дзяўчыну-кіроўцу. Усе ўдзельнікі ДТЗ з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя.
Фота: mchs.gov.by