На гэтым тыдні ў Беларусі пачне цяплець
Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 13 траўня, у Беларусі ўначы будзе пераменная воблачнасць, а ўдзень — воблачна з праясненнямі, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі — пераважна дождж. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-5 градусаў цяпла, але месцамі па краіне чакаюцца замаразкі ад 0 да 4 градусаў марозу. Удзень паветра прагрэецца да +11...+17 градусаў.
У наступныя дні маразы нарэшце пачнуць адступаць: у ноч на сераду месцамі чакаюцца замаразкі толькі на глебе — да -2 градусаў. Затое сіноптыкі прагназуюць кароткачасовыя дажджы, а месцамі — моцныя дажджы з навальніцамі.
Прагноз надвор'я на 13 траўня / Белгідрамет
Прагноз надвор'я на 13 траўня / Белгідрамет