На Еўра-2016 беларускія футбалісты згуляюць з іспанцамі
23 лютага ў французскай Ніцы прайшло лёсаванне адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы па футболе 2016 года.
Зборная Беларусі “сеялася” з чацвёртага кошыка і трапіла з групу “С”. Яна згуляе з камандамі Іспаніі, Украіны, Славакіі, Македоніі і Люксембурга, інфармуе “Прессбол”.
Адборачны турнір стартуе 7 верасня 2014 года і завяршыцца 13 кастрычніка 2015-га. У фінальную частку трапляюць дзве першыя каманды з кожнай групы, а таксама найлепшая каманда з ліку тых, хто заняў трэція месцы. Астатнія зборныя, якія фінішуюць трэцімі, згуляюць у спарынгавых матчах, якія адбудуцца 12-14 і 15-17 лістапада 2015 года.