На Добрушскай папяровай фабрыцы адбыўся пажар
Добрушская папяровая фабрыка "Герой працы"
У ноч на 11 чэрвеня пажар адбыўся ў папяровым цэху Добрушскай папяровай фабрыкі "Герой працы". Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ў МНС у 3:10.
У выніку пажару пашкоджаныя 15 квадратных метраў транспарцёрнай стужкі машыны №7, якая ўяўляе сабой сушыльную камеру. Тэхналагічны працэс у цэху спынены, але работа прадпрыемства ў цэлым не парушаная, паведамляюць ратавальнікі.
Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.