На чацвер у Беларусі прагназуюць снегапады
Зіма ў Беларусі / Еўрарадыё
У чацвер, 4 студзеня, у Беларусі прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Часам чакаецца снег, уначы па ўсходзе краіны месцамі — моцны снег. Па Брэсцкай вобласці ўначы, а па паўднёва-заходняй палове краіны зранку і ўдзень пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуюцца галалёд і наліпанне мокрага снегу. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. Вецер будзе ўсходні ўмераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад 0 па паўднёвым захадзе да -20 па паўночным усходзе краіны. Удзень чакаецца ад 0...+4 па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці да -16 па ўсходзе Віцебскай і Магілёўскай абласцей.