На Брэстчыне асудзілі на 13 гадоў турмы педафіла-гвалтаўніка
Яго ахвярамі сталі чацвёра малалетніх дзяцей.
31-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці правядзе 13 гадоў за кратамі за гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні малалетніх дзяцей. Адпаведны прысуд набыў моц. Як паведамілі БелаПАН у пракуратуры Брэсцкай вобласці, мужчына здзейсніў чатыры такіх злачынствы. Адзін з эпізодаў яго справы адносіцца да 2010 года і яшчэ тры — з траўня 2014 па студзень 2015 года.
Гвалтаўнік нападаў на дзяцей у кватэрах, куды яго запрашалі рамантаваць кампутары. У момант, калі ён здзяйсняў злачынствы, дарослых дома не было. Ад дзеянняў педафіла пацярпелі чацвёра дзяцей ва ўзросце шасці, сямі, дзевяці і адзінаццаці год.
2 ліпеня суд першай інстанцыі прызнаў мужчыну вінаватым у іншых дзеянняў сэксуальнага характару ў дачыненні заведама малалетніх, здзейсненых насуперак волі пацярпелых з прымяненнем гвалту і з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелых. Таксама па рашэнні суда ён павінен выплаціць кампенсацыю за маральную шкоду на агульную суму ў памеры 450 мільёнаў рублёў.
18 ліпеня калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда пакінула прысуд без зменаў. Асуджаны нідзе не працуе, раней не судзімы, не жанаты.
Фота з архіву