На беларуска-літоўскай мяжы пуста, на выезд у Польшчу чарга з аўтобусаў
Аўтобус Мінск — Вільня / Еўрарадыё
Аўтамабілі, якія раніцай 24 лістапада прыязджаюць на беларуска-літоўскую мяжу, адразу ж трапляюць на прапускны пункт — абыходзячы зону чакання. Чаргі няма ні на ўезд у Беларусь, ні на выезд з краіны.
Аналагічная сітуацыя і з аўтобусамі. Чакаць кантролю амаль не трэба, пасажыры адразу па прыездзе на мяжу трапляюць на прапускны пункт.
На мяжы Беларусі з Польшчай сытуацыя больш напружаная. Чаргі з аўтамабіляў няма, але вось аўтобусы праводзяць у чаканні выезду з Беларусі каля 8 гадзін. У чатах пішуць, што чарга перад шлагбаўмам невялікая, але памежнікі загналі шмат аўтобусаў на тэрыторыю прапускнога пункта, каб выключыць магчымасць перасадак паміж імі.