"Мы ўсе памром" — каардынатар фонду медыцынскай салідарнасці
Андрэй Ткачоў / onliner.by
“Мы ўсе памром”, — дзеліцца ўражаннямі пра стаўленне беларускіх уладаў да праблемы каранавіруса каардынатар Фонду медыцынскай салідарнасці Беларусі Андрэй Ткачоў. Увесну 2020-га разам з Андрэем Стрыжаком актывіст заснаваў кампанію BYCOVID-19, у рамках якой валанцёры збіралі грошы на барацьбу са смяротным захворваннем і дапамагалі медыкам.
Пасля выбараў 2020-га кампанію давялося згарнуць, а самі ўдзельнікі каманды, баючыся пераследу, з'ехалі за мяжу.
Чым займаецца Андрэй Ткачоў цяпер? Што думае пра сістэму аховы здароўя ў Беларусі? Навошта ў краіне правалілі кампанію па вакцынацыі і як рэагаваць на адсутнасць супрацьэпідэміялагічных мер?
Таксама гаворым пра рэпрэсіі беларускіх медыкаў.