Мужчыну арыштавалі за "заклікі" да пратэстаў, якія ён пісаў у 2020 годзе
21-гадовага хлопца арыштавалі за "заклікі" да пратэстаў у інтэрнэце / pixabay.com
Пракуратура Рэчыцкага раёна накіравала ў суд крымінальную справу па абвінавачванні 21-гадовага хлопца ў "арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаных з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады" (ч. 1 арт. 342 КК), піша "Вясна".
Паволе версіі абвінавачвання, хлопец 12 жніўня 2020 года з дапамогай мабільнага тэлефона "Xiaomi" у публічным Telegram-чаце "Брест 97%" размясціў паведамленні, дзе "схіляў грамадзян да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".
Падчас пратэстаў хлопцу было ўсяго 15 ці 16 гадоў, але затрымалі яго праз некалькі гадоў. Вядома, што хлопец змешчаны пад варту.